Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) апублікавала шорт-ліст фіналістаў творчага конкурсу «Вольнае слова». 

Звычайна пераможцы гэтага штогадовага конкурсу БАЖ становяцца вядомыя на цырымоніі, якая традыцыйна праводзіцца 3 мая — у Сусветны дзень свабоды прэсы. Але паколькі сёлета 3 мая выпала на нядзелю, журы конкурсу на чале з Юрыем Карманавым вырашыла перанесці ўрачыстасці на 7 мая, а пакуль апублікаваць шорт-ліст фіналістаў.

Як паведамляе сайт БАЖ, у шорт-ліст конкурсу «Вольнае слова» ўвайшлі: 

у намінацыі «Інфармацыйны жанр» — Зміцер Лукашук («Еўрарадыё»), Лідзія Міхеева («Беларусский журнал»), Зміцер Панкавец («Наша Ніва»), Кірыл Хілько («Наша Ніва»), Сяргей Шапран («Новы час»); 

у намінацыі «Аналітычныя жанры» — Андрэй Дынько («Наша Ніва»), Севярын Квяткоўскі («Беларусский журнал»), Марыя Мартысевіч («Новы час»), Павел Свярдлоў (часопіс «Таймер»), Іосіф Сярэдзіч («Народная воля»); 

у намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры» — Дзмітрый Галко («Новы час»), Алег Гардзіенка («Наша Ніва»), Любоў Лунёва («Народная воля»), Таццяна Мацвеева (партал tut.by), Сяргей Шапран («Новы час»);

у намінацыі «Дэбют» — Арцём Габрацэвіч (Intex-Press, Баранавічы, цяпер працуе ў «НН»), Анастасія Роўда («Региональная газета», Маладзечна), Раман Стэфаненка (мультымедыйны гістарычны праект 90s.by), Наталля Тур («Региональная газета», Маладзечна), Вольга Шыракаступ (Intex-press, Баранавічы). 

у намінацыі «Расследаванні» — Руслан Гарбачоў (інтэрнэт-рэсурс «Салідарнасць», gazetaby.com), Вольга Дзексніс («Комсомольская правда в Белоруссии»), Ягор Марціновіч («Наша Ніва»), Павел Свярдлоў («Еўрарадыё»), Алена Спасюк (інтэрнэт-газета БелаПАН naviny.by). 

Паводле інфармацыі БАЖ, сёлета на конкурс паступіла больш як 200 матэрыялаў, прысланых журналістамі — членамі асацыяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?