Смяротнік падарваў сябе побач з аўтобусам, у якім знаходзіліся дзяржаўныя служачыя, у сталіцы Афганістана Кабуле.
Прынамсі адзін чалавек загінуў, больш за 10 атрымалі раненні.
Напад адбыўся каля будынка генпракуратуры.
Па словах відавочцаў, выбуховай хваляй у бліжэйшых дамах было выбіта шкло.
Адказнасць за напад узялі на сябе баевікі руху «Талібан».





