Выява, якую бачылі карыстальнікі Chrome пры спробе загрузіць большасць беларускіх сайтаў
Праз непаладкі ў дата-цэнтры «Белтэлекам» зранку 4 мая не загружаліся практычна ўсе сайты даменнай зоны.by.
Прыкладна з 10:55 да 11:25 не працавалі практычна ўсе сайты даменнай зоны.by.
Падчас аварыі не дзейнічалі nn.by, tut.by, onliner.by (у тым ліку па адрасе onliner.ru), сайты gov.by (у іх ліку president.gov.by) і многія іншыя. Вядома, што працаваў сайт belta.by, а таксама многія беларускія сайты на замежных даменах.
Другі раз праблемы з доступам да беларускіх сайтаў пачаліся ў 17:00. У раёне 17:20 большая частка сайтаў запрацавала.
«Белтэлекам» не пракаментаваў другое «падзенне». Спецыялісты сцвярджаюць, што праблема зноў звязаная з дата-цэнтрам арганізацыі.
Недасяжнымі пасля 17:20 заставаліся да рознага часу oac.gov.by, kgb.by, budzma.by, kraj.by, tuzin.fm, citydog.by і nn.by. Імаверна, далейшыя непаладкі былі выкліканыя ўжо праблемамі з боку хостынгаў.
Чытайце таксама: Міністр інфармацыі: Асобныя інтэрнэт-рэсурсы выклікаюць сур'ёзныя пытанні, цяпер вызначаем уладальнікаў





