У панядзелак у Эстоніі пачаліся найбуйнейшыя ў гісторыі краіны вучэнні Siil-2015 («Вожык-2015). У манеўрах прымаюць удзел амаль 13 000 чалавек: кадравыя вайскоўцы, байцы Кайтселійта (добраахвотніцкае ваенізаванае фармаванне), каля 7000 рэзервістаў.

У вучэннях з 4 па 15 мая возьмуць удзел вайскоўцы і падраздзяленні з ЗША, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Германіі, Польшчы, Нідэрландаў, Латвіі і Літвы.

Ад ЗША ў вучэннях прымуць удзел 150 дэсантнікаў і танкавыя падраздзяленні на танках M1A2 Abrams. Вялікабрытанія прадстаўлена ротай у 120 салдат з 2-га батальёна ёркшырскага палка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?