Суд прызнаў абодвух вінаватымі ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў 23-гадоваму пацярпеламу. Таксама суд прызнаў, што яны мелі дачыненне да незаконнага абарачэння наркотыкаў.

21-гадовага абвінавачанага суд прысудзіў да 15 гадоў пазбаўлення волі, а 29-гадовага — да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Яны павінны выплаціць на карысць пацярпелага кампенсацыю маральнай шкоды — па 1 мільярду рублёў кожны.

Сваю віну фігуранты па справе прызналі часткова: яны не пагадзіліся з тым, што выдалілі пацярпеламу вочы.

Прысуд не набыў законную моц. Абвінавачаныя збіраюцца абскардзіць яго.

Нагадаем, што здарэнне адбылося ў ліпені 2014 года. У адным з прыватных дамоў Гомеля тры маладыя чалавекі ўжывалі марыхуану і спайс. Пад галюцынацыямі яны выдалілі вочы аднаму з кампаніі, парэзалі твар, траўмавалі галаву. Міліцыю выклікалі суседзі, незадаволеныя шумам і крыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?