Даследчыкі NASA з Цэнтра Лэнглі прадставілі прататып беспілотніка Greased Lightning GL-10, здольны трансфармавацца ў паветры.

Трохметровы апарат узлятае як верталёт, проста ў паветры мяняе арыентацыю крылаў і ляціць як самалёт.

Апарат лётае на 10 рухавіках: па чатыры на кожным крыле і два на хвасце. Такая сістэма дазваляе зэканоміць энергію і ў некалькі разоў павялічыць дальнасць палёту на адным зарадзе.

Падобная схема пасля дапрацоўкі можа быць выкарыстаная як для назірання, так і для перавозкі грузаў, а то і пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?