У 1961 годзе амерыканскае тэлешоу «Схаваная камера» выпусціла праграму, прысвечаную жыццю ў СССР. Расійскі часопіс «Тогда» дадаў да відэа рускія субтытры.
Аўтары праграмы заўважаюць, што жанчыны ў СССР бяруць на сябе цяжкую працу, заўзятары на футбольнай гульні не крычаць і не свісцяць, а ўсміхацца на фота не хочуць нават дзеці.
У адным з розыгрышаў маскоўцаў аўтары праграмы падсаджвалі «настойлівага чытача» да людзей у метро. Калі людзі бачылі, што іх газеты бессаромна чытае сусед, яны дзяліліся чытвом.
У другім — прапанавалі мінакам паднесці дзяўчыне 113-кілаграмовы чамадан. Асілкі знайшліся.
У 1961 годзе СССР і ЗША знаходзіліся ў стане Халоднай вайны. Менавіта ў гэтым годзе адбыўся Берлінскі крызіс і была ўзведзеная Берлінская сцяна, тады ж прайшлі выпрабаванні Цар-бомбы — адбыўся самы магутны ядзерны выбух у гісторыі Зямлі.





