7 і 8 мая натарыусы бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў, паведамілі ў Беларускай натарыяльнай палаце. 

Удзел у акцыі «Дні бясплатнага кансультавання, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» возьмуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро Беларусі. 

На працягу двух працоўных дзён кожны ахвотны можа звярнуцца па кансультацыю да натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчання, шлюбнага дагавора, адчужэння нерухомасці і ажыццяўлення выканаўчых надпісаў. 

«Правядзенне такіх акцый і мерапрыемстваў, прымеркаваных да дзяржаўных святаў Беларусі і іншых памятным дат, якія рэалізуюцца ў мэтах прававой асветы насельніцтва, забеспячэння і аховы правоў і законных інтарэсаў грамадзян, для натарыяльнай супольнасці рэспублікі стала ўжо традыцыйным», — адзначылі ў палаце. 

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, інфармацыя пра час іх працы размешчаныя на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?