У Магілёве 4 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё новага прычала на Дняпры. 

Як было адзначана на цырымоніі адкрыцця, у Магілёве раней, у пачатку мінулага стагоддзя, была прыстань на Дняпры. 

«Новы прычал — гэта адзінае інжынернае збудаванне такога ўзроўню ў акваторыі Дняпра ад Шклова да Быхава. Да яго стварэння прыклалі свае намаганні і прафесіяналізм работнікі нашых камунальных прадпрыемстваў», — заявіў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў. Ён адзначыў, што з'яўленне новага прычала ў горадзе дасць дадатковы стымул для развіцця турызму. «І ў перспектыве ў Магілёва будуць усе шансы заняць ганаровае месца сярод водных турыстычных маршрутаў Беларусі»,— сказаў чыноўнік. 

Прычал разлічаны на тры катары. Ад яго магіляўчане і госці горада змогуць рабіць водныя экскурсіі па Дняпры, любавацца мясцовымі пейзажамі і гарадской забудовай. 

Да адкрыцця новай прыстані, будаўніцтва якой пачалося летась, Магілёўскі гарадскі савет дэпутатаў даў назву набярэжнай. Ад гасцініцы «Турыст» да назіральнай пляцоўкі яна цяпер мае імя Воінаў-інтэрнацыяналістаў, а ад назіральнай пляцоўкі да моста цераз Днепр па Пушкінскім праспекце завецца Траецкай набярэжнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?