Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў даручыў ДАІ не дапускаць наяўнасць на аўтамабільных нумарных знаках любых надпісаў, акрамя дзяржаўных рэгістрацыйных знакаў.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
«З сённяшняга дня мы дамо жорсткае ўказанне ўсім патрулям і ўсім работнікам ДАІ спыняць з'яўленне налепак любога зместу, хай нават ультрапатрыятычнага», — сказаў ён.
Авакаў растлумачыў, што зламыснікі, якія расстралялі міліцыянтаў у Кіеве ў ноч на панядзелак, хаваліся на аўто з нумарнымі знакамі ПТН-ПНХ, што ўскладняла іх аператыўнае затрыманне.
«У нас шмат гераічных хлопцаў, якія прыехалі з вайны. І шмат нягоднікаў, якія пад іх «косяць». Мы больш з гэтым мірыцца не будзем. Спадзяюся, што гэтую дысцыпліну ваенныя і сапраўдныя патрыёты зразумеюць», — дадаў ён.





