Адвакат-беларус Юрась Зяньковіч і група іншых беларусаў і ўкраінцаў прыйшла на акцыю з беларускімі і ўкраінскімі нацыянальнымі сцягамі і ў майках з лапідарным «ПТН ПНХ».
Удзельнікі расійскай акцыі прайшлі маршам праз Бруклінскі мост. Іх плакаты былі на рускай, а не англійскай мовах і прызначаліся найперш для журналістаў расійскіх тэлеканалаў, якія асвятлялі падзею.





