Прэзідэнт ЗША Барак Абама мае намер вылучыць кандыдатуру генерала марскога флоту Джозэфа Данфарда на пасаду старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў.

Цяпер Данфард займае пасаду камандуючага марской пяхотай ЗША. Да кастрычніка 2014 ён быў галоўнакамандуючым амерыканскіх і саюзных войскаў у Афганістане.

На гэтай пасадзе Данфард выступаў супраць паспешнага вываду войскаў з рэгіёну.

Абама плануе змяніць генерала Марціна Дэмпсі, другі двухгадовы тэрмін якога на пасадзе камітэта падыходзіць да канца.

Афіцыйна пра рашэнне Абамы, як чакаецца, будзе абвешчана ў аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?