У ЗША ўзровень мацярынскай смяротнасці перавышае паказчыкі іншых развітых краін, гаворыцца ў справаздачы дабрачыннай арганізацыі Save the Children.

Мацярынская смяротнасць характарызуе частату выпадкаў смерці цяжарных жанчын, а таксама парадзіх.

Арганізацыя высветліла, што шанцы памерці падчас цяжарнасці ці родаў у жанчын у ЗША ў 10 разоў вышэй, чым у жанчын у Польшчы, Аўстрыі і Беларусі.

Паводле справаздачы Save the Children, у гэтым пытанні існуе значны разрыў паміж паказчыкамі багатых і малазабяспечаных жанчын, якія жывуць у буйных гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?