Кошт тэхагляду вырас 4 мая - прынамсі на ўсіх дыягнастычных станцыях УП «Белтэхагляд». Расцэнкі на паслугу на іншых станцыях могуць нязначна адрознівацца ад «белтэхаглядаўся», але ніжэй яны не бывалі ніколі.

Цана за паслугу дыягностыкі легкавога аўтамабіля вырасла на 30 тыс. рублёў: 190 тыс. для аўтамабіляў з бензінавым рухавіком, 195 тыс. — для «дызеляў».

За налепку прыйдзецца дадаткова заплаціць 54 тыс.

Нагадаем, што абавязковай умовай для атрымання допуску на ўдзел у дарожным руху з'яўляецца выплата «транспартнага падатку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?