Канцлер Германіі Ангела Меркель падчас свайго візіту ў Маскву 10 мая плануе сустрэцца з прадстаўнікамі расійскай апазіцыі. Пра гэта паведамляюць «Известия» са спасылкай на свае крыніцы.
Калі сустрэча адбудзецца, то на ёй будзе альбо прадстаўнік блока Касьянаў-Навальны, альбо нехта з лідараў іншых апазіцыйных партый. Прадстаўнікі апазіцыі маюць намер папрасіць канцлера Германіі не толькі не здымаць санкцыі з Расіі, але і ўзмацніць іх.
«Сустрэча можа адбыцца 11 мая, калі візіт спадарыні Меркель будзе доўжыцца два дні. Пакуль дакладна ад нямецкага боку мы пацверджання не атрымалі», - сказала крыніца, блізкая да лідэраў апазіцыі.





