Сярэдняя школа ў Важынах

Пра гэта ўвечары у панядзелак паведаміў рэгіянальны партал 47news.

Як піша 47news, вязень фінскага канцлагера пад Петразаводскам вяртаўся дадому з адміністрацыі пасёлка Важыны. Там прайшло ўручэнне медалёў «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». Ішоў ён з цяжкасцю, бо некалькі гадоў таму перанёс складаную аперацыю на назе. Акрамя гэтага, у яго праблемы са слыхам.

На яго напалі некалькі вучняў 2-га класа мясцовай школы. Яго закідвалі камянямі цягам трохсот метраў, пакуль ён ішоў у хлеў, дзе корміць дваровага сабаку.

З балкона на школьнікаў крыкнула жонка Фядотава. У адказ на заўвагу адзін з іх агаліў зад.

47news.ru

47news.ru

Фядотаў чатырохгадовым дзіцем быў вывезены з вёскі Согінцы ў канцлагер, дзе ён знаходзіўся да 1944 г. «Яго прывезлі туды разам з 7-гадовай сястрой, маці, бабуляй і дзядулем, які памёр там жа, у лагеры. Было яшчэ двое братоў. Адзін з іх 18-гадовым загінуў на фронце», — успамінае дачка Фядотава Таццяна. — У нас у Важынах каля ста чалавек вязняў. Для раёна гэта не рэдкасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?