Дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў у гутарцы з «Інтэрфаксам» абвергнуў інфармацыю СМІ пра тое, што прадстаўнікі расійскай апазіцыі могуць сустрэцца з канцлерам Германіі Ангелай Меркель падчас яе візіту ў Маскву.

«Я праверыў па сваіх каналах — гэта поўная лухта. Ніякай сустрэчы не будзе — не абмяркоўвалася і не планавалася», — сказаў Гудкоў.

Паводле яго слоў, нямецкі бок не кантактаваў з расійскай апазіцыяй і ні на якія сустрэчы не клікаў. Акрамя таго, дэпутат назваў трызненнем інфармацыю аб тым, што Аляксей Навальны і Ілля Яшын нібыта вырашалі паміж сабой, хто ж павінен адправіцца на размову з Меркель.

Інфармацыя пра тое, што германскі канцлер мае намер сустрэцца з апазіцыйна настроенымі расейскімі палітыкамі, з'явілася 5 мая ў газеце «Известия».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?