Боба Фэт у арыгінальнай трылогіі «Зорных войн»

Боба Фэт у арыгінальнай трылогіі «Зорных войн»

Серыя «Зорныя войны» апроч трох сіквэлаў атрымае прынамсі два спін-офы. Першы, як вядома, будзе прысвечаны паўстанцам. Другі, паведамляе The Wrap, распавядзе пра найміта Бобу Фэта.

Да нядаўняга часу рэжысёрам фільма лічыўся Джош Транк, які пазней (добраахвотна ці не — невядома) пакінуў праект. Фільм мае выйсці ў 2018 годзе, але новы рэжысёр пакуль невядомы.

Верагодна, пошукамі рэжысёра для другога спін-офа займуцца пасля запланаванага на лета пачатку здымак першага, «Зорныя войны: Выгнанец».

Акцёр на ролю Бобы Фэта невядомы. У арыгінальнай трылогіі яго ролю выконваў Джэрэмі Балак, якому сёння 70 год. У новай трылогіі ролю Джанга Фэта выконваў Тэмуэра Морысан (сёння 55 год), а ролю юнага Бобы — Дэніэл Логан (28 год).

Выхад новых эпізодаў «Зорных войн» запланаваны на 18 снежня 2015 года («Эпізод VII: Сіла прабуджаецца»), 2017 («Эпізод VIII») і 2019 («Эпізод XIX») гады. Першы спін-оф («Выгнанец») запланаваны на 2016 год.

***

Боба Фэт быў прадстаўлены ў V эпізодзе, «Імперыя наносіць удар у адказ», як славуты найміт і адзін з найлепшых паляўнічых на галовы ў галактыцы. Найвялікшая яго здабыча — кантрабандыст Хан Сола. Як распавядае II эпізод, Боба ёсць адным з клонаў, створаных з найміта Джанга Фэта для войска Рэспублікі. Джанга папрасіў пакінуць аднога з клонаў без генетычных мадыфікацый і выхоўваў яго як сына.

Глядзіце таксама:

Як здымаюць новыя «Зорныя войны» ФОТА і ВІДЭА

Новы трэйлер «Зорных войн»: джэдай Лея і сівы Хан Сола

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?