На выставе «СМІ ў Беларусі» быў прадстаўлены «Адзіны партал Беларускіх СМІ» па адрасе belsmi.by.

«Адзіны партал» працуе як агрэгатар навін з дзяржСМІ. На партале ўжо размешчаныя тысячы публікацый са 170 крыніц, сярод якіх дзяржаўныя газеты і інфармагенцтвы ўсіх узроўняў.

Кіраваць інфармацыйнай палітыкай будзе рэдакцыя «СБ. Беларусь сегодня». На момант публікацыі партал меў толькі рускамоўную версію.

Распрацоўка парталу была ўключаная ў Нацыянальную праграму паскоранага развіцця паслуг у сферы ІКТ на 2011-2015 гады.

«Стварэнне «адзінага пункту ўваходу» для дзяржаўных СМІ ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт забяспечыць эфектыўную прысутнасць дзяржаўнай пазіцыі ў нацыянальным сегменце глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, у тым ліку аператыўнае рэагаванне на ўзнікаючыя інфармацыйныя нагоды», — пісалася ў праграме.

Тэставая версія парталу была запушчаная яшчэ ў 2011 годзе, пры мінулым міністры інфармацыі Алегам Праляскоўскім. З таго часу сайт змяніў дызайн, а ў Беларусі змяніўся міністр інфармацыі.

Пры стварэнні праграмы планавалася, што ў 2012 годзе наведвальнасць парталу складзе 10 тысяч наведванняў на месяц, у 2013-м — 50 тысяч, праз год — 100 тысяч, а ў 2015-м дасягне 200 тысяч праглядаў на месяц.

Аб’ём затрачаных на партал сродкаў застаўся неназваным.

Чытайце таксама:

Міністр інфармацыі: Асобныя інтэрнэт-рэсурсы выклікаюць сур'ёзныя пытанні, цяпер вызначаем уладальнікаў

Байнэт «ляжаў» двойчы за дзень

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?