Скандальным ва ўсіх сэнсах атрымалася сустрэча чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж гродзенскім «Нёманам» і барысаўскім БАТЭ.

Фота Раман Алешка, by.tribuna.com.

Фота Раман Алешка, by.tribuna.com.

Фота Раман Алешка, by.tribuna.com.

Фота Раман Алешка, by.tribuna.com.

Фота Раман Алешка, by.tribuna.com.

Фота Раман Алешка, by.tribuna.com.

Чэмпіён Беларусі няспынна атакаваў на працягу ўсёй гульні. За 90 хвілін матча барысаўцамі было нанесена аж 34 удары па варотах гаспадароў. Праўда, мяч упарта не перасякаў лінію варатарскай.

Напэўна, значная частка заўзятараў БАТЭ згубіла надзею, што іхні клуб атрымае перамогу. Але ўжо ў кампенсаваны час арбітр прызначыў вельмі спрэчны штрафны ўдар. Арбітр Міхаіл Лаўскі ўгледзеў гульню рукой абаронцы Забеліна ў моманце, калі ў бок варотаў прабіваў Аляксандр Карніцкі.

Ігар Стасевіч філігранна выканаў штрафны – 1:0. Часу ў «Нёмана», каб адыграцца не было зусім.

Варта адзначыць, што пры відэапраглядзе моманта з прызначэннем штрафнога гульні рукой сапраўды не відаць, але відэа, прычым не надта якаснае, не можа быць доказам.

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Саладоўнікаў адзначыў: «Складана каментаваць матч. Вядома, у нас няма прэтэнзій да футбольнага клубу БАТЭ, да хлопцаў, да кіраўніцтва. Мы ведаем іх прынцыпы. Але тое, што зрабіў гэтым свістком Лаўскі на апошніх хвілінах - гэта проста незразумела! Няхай зойдзе ў раздзявальню і паглядзіць, як хлапчукі 94, 95, 96 года зараз плачуць там!»

У справаздачы аб матчы на афіцыйным сайце БАТЭ адзначаецца, што гульня рукой была, а яшчэ Лаўскі двойчы не прызначыў пенальці ў вароты гродзенцаў.

Карацей, градус матч накалены да мяжы. Нервы здавалі нават у кіраўніцтва БАТЭ. Старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі, вядомы сваім гарачым характарам, у адным з момантаў ледзь не ўступіў у бойку з зяўзятарамі «Нёмана», але ўсё абмежавалася вуснай перапалкай. Гэты момант зафіксаваў фатограф Раман Алешка, а ягоны рэпартаж быў апублікаваны на сайце by.tribuna.com.

Як бы тое ні было, але вынік матч ужо будзе нязменны. А вось суддзя Лаўскі яшчэ будзе чакаць, як ягоную працу ацэняць у федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?