Рада дырэктараў расійскай дзяржкампаніі «Роснефть» падоўжыла паўнамоцтвы прэзідэнта кампаніі Ігара Сечына на пяць гадоў.
Рашэнне было прынята ў адпаведнасці з дырэктывамі ўрада на радзе дырэктараў.
Ігар Сечын стаў прэзідэнтам «Роснефті» ў маі 2012 года неўзабаве пасля ўступлення Уладзіміра Пуціна на пасаду прэзідэнта трэці раз.
Да гэтага ён быў старшынёй рады дырэктараў кампаніі і быў віцэ-прэм'ерам па ТЭК ва ўрадзе Пуціна.