У Шчучыне супрацоўнікі Следчага камітэта праводзяць праверку па факце смерці малалетняй дзяўчынкі.
Здарэнне адбылося ўвечары 3 мая. На тратуары каля жылога дома пабачылі 5-гадовую дзяўчынку. На месца падзеяў аператыўна прыбылі медыкі, якія даставілі яе ў бальніцу. Аднак выратаваць жыццё дзіцяці не ўдалося.
Выявілася, што дзяўчынка выпала з чацвёртага паверха жылога дома.
Бацькі пакінулі адну ў кватэры на 15 хвілінаў.
Для выяўлення прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Падчас праверкі таксама дадуць прававую ацэнку дзеянням бацькоў і выявяць усе акалічнасці здарэння.





