Расійскі пісьменнік Барыс Акунін прадаў правы на экранізацыю сваіх раманаў пра Эраста Фандорына брытанскаму тэлеканалу, пра што ён сам паведаміў у Фэйсбуку.
«Паколькі расійскія тэлеканалы з некаторых часоў зусім страцілі цікавасць да далейшых экранізацый «Прыгодаў Эраста Фандорына», я заключыў кантракт з брытанцамі. Так што Erast Petrovich цяпер будзе гаварыць на экране не па-руску, а па-англійску», — сказаў Акунін.
Канал, з якім падпісана дамова, а таксама бюджэт і тэрміны выпуску фільма Акунін не назваў, спаслаўшыся на ўмовы неразгалошвання.
У пілотны сезон серыяла павінны ўвайсці тэлеадаптацыі трох раманаў — «Смерць Ахілеса», «Стацкі дарадца» і «Каранацыя».





