Робін Бобін Барабек
Сын грузінаў, брат узбек
Пазірае на Казбек
Не
Як аматар схілаў гор.
І сыйшоўшы ў дымны флёр
Там «герцэгавіну флор»
мне.
Ён пачатак ўсіх былін:
«Бог памёр. Зямля як блін» –
«Вось Варшава і Берлін –
Вось!»
«Гной ляжаў па лапсердак
Зараз бомба, быў – бардак».
Ну а людзі, скажам так, —
Ворс.
Свет не можа быць старым,
Вось Масква як трэці Рым,
І пустынны новы Крым.
Крым
Стане казкай, пагатоў.
Песняй тысячы ратоў,
Хочаш быль – чытай братоў
Грым.
Самы новы запавет:
Усіх двуногіх пад лафет –
Бачаць Хам і Іафет,
Сім,
Як выходзіць на балкон,
Той, хто выпіў Рубікон,
І папоўніў лексікон
Ім.
Ах ты дудачка-свірэль,
Ах Аджарыя, Мегрэль
Ах ты тройка і расстрэл,
Нам
Што палын, што каласы.
З нашай лесапаласы
Не пачуць іх блудным сы-
Нам.
Робін Бобін Барабек,
Той, хто скушаў чалавек,
Недзе побач свой «Казбек»
Мне
Я іду, вагні вітрын:
Як прыгожа мы гарым… 
Што раскажаш ты, Катрын,
Мне?
Дым асеў і згас агонь,
Толькі зорак бляск з пагон,
Толькі горад – палігон
Мой.
Выжыванне – гэта спорт.
Арарат – апошні порт.
Ну каго ж ты браў на борт,
Ной?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0