Экзапланета ва ўяўленні мастака. Выява: NASA/ Goddard Space Flight Center

Экзапланета ва ўяўленні мастака. Выява: NASA/ Goddard Space Flight Center

Міжнародная група навукоўцаў распавядае ў часопісе Astronomical Journal пра надзвычай вялікую планету, знойдзеную праз тэлескопы праекту HAT-South.

Яна знаходзіцца каля чырвонага карліка HATS-6 у сузор’і Зайца, што ў 560 светлавых гадах ад Зямлі.

Планета HATS-6b мае дыяметр, роўны дыяметру Юпітара, і блізкую да Сатурна масу. Пры чырвоных карліках такія планеты лічыліся немагчымымі.

Вакол свайго свяціла яна абарочваецца на адлегласці ў 10 раз меншай, чым сярэдняя дыстанцыя ад Сонца да Меркурыя. Адзін абарот вакол зоркі HATS-6b робіць за няпоўныя 4 зямныя дні.

Навукоўцы пакуль не могуць патлумачыць, як можа існаваць такая планета. Імаверна, яна сфармавалася далёка ад сваёй зоркі і затым мігравала ў бок цэнтру сістэмы, мяркуе адзін з аўтараў даследавання Джордж Чжоў.

Далейшыя даследаванні планеты плануецца правесці з дапамогай іншых тэлескопаў. Нізкая яскравасць зоркі і нізкая шчыльнасць планеты дадуць магчымасць даследаваць структуру і хімічны склад газавага гіганта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?