Адзін з былых лідараў Ірландскай рэспубліканскай арміі Джэрард Дэвісан застрэлены ў аўторак у цэнтры Белфаста.
У паліцыі мяркуюць, што за забойствам могуць стаяць ірландскія нацыяналісты, з якімі ў Дэвісана былі канфлікты.
Пакуль ні адна з груповак не ўзяла на сябе адказнасць за напад.
У 2005 годзе Джэрарда Дэвісана дапытвалі па справе аб забойстве палітыка Роберта Макартні, яго падазравалі ў замове забойства, аднак абвінавачванняў яму так і не прад'явілі.





