Патэлефанаваў у аблвыканкам.

— Слухаю, прыёмная.

— Добры дзень, мяне завуць Ліпковіч Яўген. Па тэлевізары прэзідэнт у пасланні сказаў, што ўсе яўрэі павінны рэгістравацца ў Шапіры. Я вам тэлефаную, каб даведацца, як мне гэта зрабіць?

— Пачакайце.

Пераключае.

— Добры дзень.

— Добры дзень, мяне завуць Ліпковіч Яўген. Па тэлевізары прэзідэнт сказаў, што ўсе габрэі павінны зарэгістравацца. Вось я тэлефаную вам, каб даведацца, як гэта зрабіць?

— Нам шмат людзей тэлефануе, кожны дзень тэлефануюць.

— Што, і ўсе хочуць зарэгістравацца?

— Так.

— І інфраструктура гатовая?

— Вам, як адказаць, сур'ёзна ці як?

— Праўду мне адкажыце.

— Вы супакойцеся.

— Я спакойны.

— Супакоіліся?

— Так.

— Дык вам як адказаць сур'ёзна ці не?

— Вядома, сур'ёзна. А то ўвядзеце рэгістрацыю заднім чыслом…

— Што-што?

— У мяне жонка за мяжой, яна сказала, што не будзе вяртацца ў краіну. Гэта ніякія вам не жарты.

— Э… гм…

— Як вас завуць, я не пачуў.

— Сяргей Паўлавіч мяне завуць.

— Пасада ў вас ёсць, Сяргей Паўлавіч?

— Супрацоўнік сацыяльна-адміністрацыйнага аддзела аблвыканкама.

— А прозвішча якое?

— Прозвішча не скажу.

— Чаму?

— Не хачу.

— Я ўсё роўна даведаюся ў прыёмнай, на каго мяне пераключылі.

Кінуў трубку.

Яўген Ліпковіч з папулярнай тэлевядучай Ганнай Бонд.

Яўген Ліпковіч з папулярнай тэлевядучай Ганнай Бонд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?