Пра гэта паведаміў юрыст прадпрыемства Дзмітры Кібзюк.
Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльным развіцці і аграрных пытаннях Генрых Кутас дадае, што холдынг падаў апеляцыйную скаргу.
Заявы аб эканамічнай няздольнасці «Забудова» дасылала крэдыторам кампаніі ў сакавіку. Рашэнне аб падачы ў суд заявы аб банкруцтве ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова» прыняло на сходзе акцыянераў 9 сакавіка.
Таварыства бачыла ў працэсе санацыі магчымасць вярнуць плацежаздольнасць.
Кампанія вінаватая крэдыторам каля 288 мільярдаў 313 мільёнаў рублёў.
Запазычанасць па заробках і выхадной дапамозе перад работнікамі складае больш за чатыры мільярды рублёў.
У холдынгу працуе 1 357 чалавек у пасёлку Чысць.
***
Санацыя – аздараўленне прадпрыемства-даўжніка, сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне фінансава-эканамічнага стану прадпрыемства, каб папярэдзіць яго банкруцтва ці павысіць канкурэнтаздольнасць.





