На відэа запуск адбываецца на 16:05
Кампанія Элана Маска SpaceX 6 мая правяла паспяховыя выпрабаванні сістэмы экстраннага катапультавання касмічнага карабля Dragon.
У ходзе выпрабаванняў на мысе Канаверэл парашуты Dragon паспяхова раскрыліся, карабель здзейсніў мяккае прывадненне. За станам карабля і манекена сачылі 270 датчыкаў, мікрафонаў і камер.
Пры аварыі ракеты пасажыры Dragon будуць адкінутыя як мага далей. У адрозненне ад самалётаў, дзе катапультуецца толькі сам пілот, сістэма бяспекі Dragon катапультуе карабель цалкам.
Сістэма бяспекі складаецца з васьмі рухавікоў SuperDraco, раздрукаваных на 3D-прынтары. За дзве секунды такія рухавікі здольныя падняць капсулу на 100 метраў, за пяць — на 500.
Сёння Dragon выкарыстоўваецца як касмічны грузавік, але ўжо ў 2017 годзе плануецца выкарыстаць яго і для палёту чалавека да МКС.





