Нефармальны саміт лідараў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія ўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях з нагоды юбілею Перамогі, пройдзе 8 мая ў Маскве па ініцыятыве прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведамілі БелТА ў прэс-службе Крамля.

На дадзены момант свой удзел пацвердзілі прэзідэнты Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Казахстана Нурсултан Назарбаеў, Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў і Таджыкістана Эмамалі Рахмон, праінфармавалі ў Крамлі.

Лідары падвядуць вынікі маштабнай сумеснай работы па рэалізацыі плана па падрыхтоўцы і святкаванні 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, зацверджанага кіраўнікамі дзяржаў СНД 14 лютага 2014. Таксама будзе абмяркоўвацца рэалізацыя мер, намечаных у рамках абвешчанага ў 2015 годзе ў Садружнасці Года ветэранаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?