Рамарыё Дос Сантас Альвес, 25-гадовы бодыбілдэр з Бразіліі, хацеў вырасціць біцэпсы як у супергероя Халка, распавядае Barcroft TV.

Бодыбілдэр пачаў злоўжываць сінтолам — ін’екцыямі для павелічэння мышцаў. Але аднойчы іглы перасталі праходзіць праз скуру, ім заміналі надта цвёрдыя мышцы.

Прыйшлося набыць іглы, якімі колюць лекі быкам.

Альвесу да пэўнага моманту падабаўся яго выгляд — асабліва тое, як дзеці называюць яго Халкам ды фатаграфуюцца з ім. Але мышцы ледзь не каштавалі яму рук, а то і жыцця. З цягам часу яго выгляд стаў пужаць людзей, а боль у мышцах стаў невыносным — Альвес нават падумваў пра самагубства.

Высветлілася, што мышцы сталі такімі цвёрдымі, бо ў іх літаральна зацвярдзелі алеі, што ўваходзяць у склад сінтолу. «Мы ампутуем твае рукі. Твае мышцы як камень, твае мышцы папросту знішчаныя», — згадвае Альвес словы доктара.

У дзень, на які была прызначаная аперацыя, тамаграфія паказала, што ампутацыя неабавязковая — хворыя рукі яшчэ можна выратаваць.

Альвес два гады як перастаў прымаць сінтол, але працягвае займацца ў трэнажорнай зале ды ўсё яшчэ адчувае жаданне ўжыць што-небудзь, каб павялічыць масу мышцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?