Аляксандр Лукашэнка 7 мая прыняў рашэнне аб наданні чарговых вайсковых і спецыяльных званняў кіраўнікам сілавых ведамстваў, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Званне «генерал-лейтэнант» нададзенае міністру абароны Андрэю Раўкову і старшыні КДБ Валерыю Вакульчыку, «генерал-лейтэнант міліцыі» — міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу, «генерал-лейтэнант унутранай службы» — міністру па надзвычайных сітуацыях Уладзіміру Вашчанку, «дзяржаўны саветнік юстыцыі першага класа» — генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?