Мінск, 7 мая, станцыя метро «Маладзёжная», ГЦ «Карона».
«Мама, мама, давай купім!» — радасна крычыць хлопчык, заўважаючы дзяўчыну, і яго маці не без задавальнення набывае дзве георгіеўскія стужкі (на фота бачны кошт). Я таксама заўважаю дзяўчыну, але пачуццё ўзнікае чамусьці зусім іншае.
— Добры дзень! У Вас ёсць дазвол на продаж?
Рэакцыя адсутнічае.
— Якое грамадскае аб'яднанне Вы прадстаўляеце?
Рэакцыя адсутнічае.
— Вы ведаеце, што дзяржаўным аб'яднанням забаронена распаўсюджваць георгіеўскія стужкі?
Спадарыня круціць пальцам ля вуха, маючы на ўвазе, што глуханямая.
- Зразумеў! Калі Вы не супраць, я Вас сфатаграфую. Усміхніцеся!
Паважаныя сябры, мабыць, хтосьці з вас пазнаў дзяўчыну на фота? Чыста навуковы інтарэс: верагодна, я знайшоў унікальнага чалавека, які валодае здольнасцю выклікаць імгненную глухату?





