«Мы паспрабуем захаваць калектыў аўтараў і захаваць тое, што мы рабілі ў газеце, - распавядае журналістка Ірына Крыловіч. – Пакуль мы не з’яўляемся СМІ ў поўным сэнсе, ў нас яшчэ няма дакладных абавязкаў. На дадзены момант гэта такая творчая суполка аўтараў. І нашая асноўная ідэя – зрабіць адкрытую пляцоўку для якаснай аўтарскай журналістыкі, для экспертных меркаванняў».

Нагадаем, што з выдання «Беларусы і рынак» сышла большая частка калектыву. Нагодай стала змена акцыянера і галоўнага рэдактара газеты. Выданне пакінулі ўсе вядомыя журналісты: Таццяна Манёнак, Паўлюк Быкоўскі, Аляксандр Алесін, Ірына Крыловіч і іншыя, агулам каля дзесяці чалавек. Па словах журналістаў, ім не падыйшла тая кантэнтная палітыка, якую ім прапанавала новае кіраўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?