Старшыня крайне правай Партыі незалежнасці Злучанага Каралеўства (UKIP) Найджэл Фарадж прайграў выбары ў сваёй акрузе ў Танет Саўт і не праходзіць у новы склад парламента Вялікабрытаніі.
Перамогу ў акрузе атрымаў прадстаўнік Кансерватыўнай партыі Крэйг Маккінлі.
Па папярэдніх дадзеных, UKIP атрымае адзін дэпутацкі мандат.