Традыцыйна да прыезду замежных асоб у Мінск, чыноўнікі разам з камунальнымі службамі прыводзяць у «парадак» вуліцы горада.
З 10 па 12 мая Мінск наведае Сі Цзіньпін — старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Гатэль «Пекін», дзе будзе начаваць Сі Цзіньпін, прыводзяць у парадак. Фота з адваротнага боку гатэля.
Па ўсім маршруце, якім будзе ехаць дэлегацыя, наставілі кветак, пафарбавалі будынкі. Але на вуліцы Чырвонаармейскай — закінуты завод імя Кірава. Там прыйшлося зафарбаваць і вокны, каб не ўзнікала пытанняў.
Але традыцыйна толькі з пярэдняга боку.
Як звычайна, прыехала шмат чыноўнікаў, якія з важным выглядам вырашаюць, як ім схаваць гэты завод. Хаця у дварах рабочыя распавялі, што гэты завод хочуць прадаць кітайцам.
Хуткае пасяджэнне чыноўнікаў па навядзенні парадку і чысціні.
Журналісты Нашай Нівы знайшлі адказнага за перафарбоўку завода. «Гэта прыватная ўласнасць, але завод закінуты, нікому непатрэбны, таму мы і фарбуем», — адказаў ён.