Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел і ўсклалі кветкі і вянкі найвышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, святары, дыпламаты.

Пасля ўскладання вянкоў Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з кіраўнікамі дыпмісій і вайсковымі аташэ.

Самыя цёплыя кантакты кіраўніка дзяржавы было з ветэранамі. «Вас усё менш становіцца, але, тым не менш, — ядро моцнае… Ну і загад памятаеце? Жыць і жыць насуперак усяму», — сказаў ён.

Ён таксама дадаў: «Вітанне вам з Масквы ад усіх нашых сяброў, ад кіраўніцтва Расіі. Спецыяльна ўчора, позна ўвечары з'яжджаючы, дамовіўся, што я ветэранам перадам ад расіянаў самыя найлепшыя пажаданні. Са святам вас!»

Зараз у Мінску пачынаецца вайсковы парад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?