Аляксандр Лукашэнка, камандуючы ваенным парадам, міністр абароны Беларусі, ветэраны і ўсё вышэйшае кіраўніцтва на парад прыйшлі ў «беларуска-георгіеўскіх стужках». 

«Кветка яблыні з чырвона-зялёнай стужкай стала для ўсіх сапраўды аб'яднаўчым сімвалам», — кажа дыктар, хоць на практыцы мы назіраем нешта іншае.

Дарэчы, міністр абароны і камандуючы парадам аб'язджалі строй на новых кітайскіх эксклюзіўных кабрыялетах на базе FAW HongQi L5 («Чырвонае Знамя»). Да гэтага года на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў у якасці парадных аўтамабіляў для міністра абароны і камандуючага парадам у Мінску выкарыстоўваліся «ГАЗ-14 «Чайка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0