Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў дазволіў кіраўніку Нажай-Юртаўскага РАУС Нажуду Гучыгаву ўзяць сабе ў якасці другой жонкі 17-гадовую школьніцу. Як піша «Новая газета», у эфіры мясцовага тэлебачання Кадыраў паведаміў, што ён даручыў спытаць, ці згодныя бацькі дзяўчынкі на вяселле, і высветліў, што ў іх няма пярэчанняў. Ці высвятлялі меркаванне самой дзяўчынкі, кіраўнік Чачні не ўдакладніў.

novayagazeta.ru

novayagazeta.ru

30 красавіка «Новая газета» паведаміла, што 46-гадовы Нажуд Гучыгаў вырашыў сілай узяць у жонкі 17-гадовую Хеду Гайлабіеву з сяла Байтаркі. Ён прыгразіў сям'і расправай і паабяцаў забраць дзяўчыну 2 мая. На ўездах у сяло Гучыгаў, па дадзеных выдання, расставіў блокпосты, каб яго выбранніца не збегла. Журналістка газеты Алена Мілашына пісала, што аб гэтай гісторыі ёй стала вядома ад суседзяў сям'і Гайлабіевых.

У той жа дзень, 30 красавіка, Мілашынай удалося паразмаўляць па тэлефоне з начальнікам РАУС. Той, па словах журналісткі, запэўніў яе, што ў яго ўжо ёсць жонка, а з Хедой Гайлабіевай ён нават не знаёмы. Аднак 7 мая высветлілася, што гісторыя дайшла да Кадырава, і ён нават у яе ўмяшаўся.

Паводле дадзеных «Новай газеты», вяселле адбудзецца 10 мая. На яго запрошаны Кадыраў.

Дваяжэнства забаронена заканадаўствам Расіі. Шлюбны ўзрост у Расіі — 18 гадоў. У выключных выпадках шлюб можна заключыць з 16 гадоў.

Такім чынам, па сутнасці, Нажуд Гучыгаў бярэ 17-гадовую школьніцу ў палюбоўніцы. Прычым гэта не першая яго спроба. Некаторы час таму жыхары Нажай-Юртаўскага раёна вымушаныя былі вывезці з Чачні сваю дачку («Новай газеце» вядома імя гэтай дзяўчыны), каб не дапусціць яе вяселля з усясільным кіраўніком мясцовага РАУС.

Рамзан Кадыраў неаднаразова заклікаў зрабіць шматжонства ў Чачні легальным. «У нас у Чачні жанчын больш, чым мужчын. Але ўсе яны павінны быць уладкаваныя ў жыцці. Шматжонства дазваляюць нашы звычаі, наша рэлігія», — казаў ён у 2009 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?