Узгаранне ліквідавалі праз некалькі хвілін, пасля чаго ваенны грузавік павёз ракетную ўстаноўку на прычэпе.

Рухавік зенітна-ракетнага комплексу «Бук» загарэўся падчас параду да 70-годдзя Перамогі 9 мая на выездзе з плошчы Леніна ў Чыце.

У прэс-службе Усходняй ваеннай акругі інфармацыю аб задымленні пацвердзілі, патлумачыўшы, што няштатнай сітуацыі не было: «На адной з адзінак тэхнікі было невялікае задымленне рухавіка. Магчыма, патрапіла аліва і дыміла. Там ніякай няштатнай сітуацыі не было, не было пагрозы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?