Учора, 8 мая, на сайце Алчэўскага гарсавета было апублікаванае паведамленне аб выхадзе горада са складу «ЛНР». У ім ад імя патрыётаў гаварылася, што «алчэўцы хочуць міру, свабоды і дастатку для сваіх дзяцей. Нічога гэтага «ЛНР»забяспечыць не ў стане».

«Мы даведзеныя да адчаю і гатовыя ўвайсці ў склад Украіны на ўмовах амністыі», — было сказана ў заяве.

Пасля з'яўлення дадзенага паведамлення партал стаў аб'ектам DDoS-нападаў і перастаў працаваць. Сёння ён зноў функцыянуе, пры гэтым вышэйзгаданае паведамленне на партале адсутнічае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?