Прыкладна ў 23.45 8 мая на трасе Мінск — Гомель 48-гадовы вадзіцель грузавіка «Вольва» ўчыніў наезд на 25-гадовую дзяўчыну, якая ляжала на правай паласе руху, і яе ровар.

Грузавік рухаўся з боку Гомеля ў напрамку Мінска, ДТЗ адбылося на 242-м кіламетры аўтадарогі ў Жлобінскім раёне. 

Як паведаміла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гомельскай вобласці Таццяна Бабовіч, у выніку ДТЗ дзяўчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?