Мінск і Пекін у бліжэйшы час падпішуць пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў. Такое рашэнне прынята сёння ў час перамоваў дэлегацыі з Пекіна з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама.

«У бліжэйшы час мы распрацуем праект і падпішам пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж двума гарадамі. Мэр Пекіна Ван Аньшунь, падводзячы вынікі сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Кітая, адзначыў, што дзве сталіцы павінны стаць ўзорнымі ў супрацоўніцтве паміж кітайскімі рэгіёнамі. Таму мы зробім усё магчымае, каб Мінск і Пекін ўмацавалі свае адносіны па ўсіх напрамках — пачынаючы ад гандлёва-эканамічнай і заканчваючы сацыяльна-культурнай сферай», — сказаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

У бліжэйшы час будзе створаная беларуска-кітайская рабочая група, якая вывучыць ўзаемныя інтарэсы гарадоў і вызначыць вектар супрацоўніцтва па кожным з кірункаў. Таксама спецыялісты прадумаюць пытанне аб тым, якія крокі неабходна зрабіць, каб павялічыць паток турыстаў з Кітая ў Мінск. У тым ліку будзе разгледжана і пытанне візавай падтрымкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?