Каманда Кнігі рэкордаў Гінэса зафіксавала найгучнейшае ў свеце мурчанне ката, паведамляе Huffington Post.

Рэкардсменам стаў кот Мэрлін з Торкі, Англія. Ён мурчыць гучней за пасудамыйную машыну — у два з паловай разы гучней за звычайных катоў.

Зафіксаваная гучнасць муркатання склала 67,8 дБ. Прыкладна такі ўзровень гучнасці — шумная вуліца горада. Звычайна людзі размаўляюць з гучнасцю ў 50-60 дБ. Небяспечны для здароўя шум блізка — 75 дБ.

«Калі глядзіш кіно, прыходзіцца ўключаць тэлевізар вельмі гучна ці выганяць яго ў іншы пакой, — кажа Трэйсі, гаспадыня 13-гадовага Мэрліна. — Я чую яго, калі сушу валасы фенам».

Асабліва гучна Мэрлін мурчыць, калі сыты. Рэкорд быў зафіксаваны дзякуючы яго любімай страве — тунцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?