Прапуцінскія байкеры з клуба «Начныя ваўкі» атрымалі 267 гектараў зямлі, якая належыць гарсавету Севастопаля — горада, анексаванага Расіяй ва Украіны. Як адзначаецца на сайце гарадской адміністрацыі, матацыклісты будуць развіваць «патрыятычны спорт».

Згодна з пастановай, «Начныя ваўкі» павінны будуць займацца «папулярызацыяй прапаганды здаровага ладу жыцця, паляпшэннем маральна-псіхалагічнага стану грамадзян, развіццём фізічнай культуры і спорту, патрыятычным выхаваннем грамадзян Расійскай Федэрацыі».

«Улічваючы некамерцыйны, сацыяльна арыентаваны характар» дзейнасці фонду байкераў, горад надзяліў іх арэнднай стаўкай у 0,1% ад кошту зямельнага ўчастка. Матацыклістам і нанятым ім рабочым дазволілі будаваць рынкі, гасцініцы і пункты грамадскага харчавання.

Як разлічыў супрацоўнік «Фонду барацьбы з карупцыяй» Георгій Албураў, кошт арэнды аднаго квадратнага метра складзе для байкераў прыкладна 50 капеек (каля 1 цэнта ЗША). Сумарная арэнда ўчастка абыйдзецца пры гэтым «Ваўкі» ў 14 млн рублёў.

На працягу месяца з моманту апублікавання пастановы байкерам прапануецца падпісаць дагавор арэнды.

Ужо 21 жніўня, паводле афіцыйнага сайта клуба, матацыклісты плануюць правесці ў Севастопалі шоу «Кузня перамогі». Пры гэтым сваё першае прадстаўленне байкеры зладзілі ў гэтым крымскім горадзе ў 2009 годзе.

«Прыбытковы які патрыятызм», — напісаў у «Твітары» Аляксей Навальны.

Раней палітык прывёў у сваім блогу інфармацыю аб тым, што «Начныя ваўкі» праз зарэгістраваныя на яго кіраўнікоў арганізацыі атрымалі з расійскага бюджэту як мінімум 56 млн рублёў. Члены клуба пацвердзілі грашовы перавод.

Іх лідар Аляксандр Залдастанаў асабліва адзначыў, што байкеры атрымліваюць грошы адкрыта і празрыста, але паскардзіўся, што сродкаў ім выдзяляюць недастаткова і трэба было б больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?