Следчы камітэт спыніў справу паводле артыкула 281 КК (незаконная здабыча рыбы), адным з фігурантаў якога быў жыхар Петрыкава, на момант злачынства пракурор раёна. 

«Цяпер папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе завершана, і ў сувязі з наяўнасцю падстаў, прадугледжаных п. 1 ч. 1 арт. 30 КПК, гэта значыць у сувязі з дзейным раскаяннем, спынена», — паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова. 

Паводле яе слоў, шкода ад незаконнай рыбалкі пакрытая ў поўным аб'ёме. 

У кастрычніку 2014 года пракурор Петрыкаўскага раёна быў затрыманы за незаконную лоўлю рыбы разам з іншымі грамадзянамі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у старшага саветніка юстыцыі былі канфіскаваныя тры сеткі і незаконна вылаўленая рыба, урон прыродзе склаў 327 базавых велічынь, ці 49 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?