Амерыканскі біяінжынер Шон Рахімі распрацаваў «разумны пластыр» Cur, здольны заблакаваць адчуванне болю па націсканні адной кнопкі, распавядае Digital Trends.

Пластыр трэба змясціць на месца, дзе адчуваецца боль. Ён паўплывае на ўчастак цела слабым электрычным зарадам, што прастымулюе нервовую сістэму і заблакуе сігналы, што паведамляюць мозгу пра боль.

Cur кантралюецца як кнопкамі на самім гаджэце, так і праз мабільную праграму.

Замовіць апарат можна ўжо сёння за 150 даляраў. Але яго вытворчасць пачнецца толькі ў канцы года і толькі пры ўмове ўзгаднення Упраўленнем па кантролі якасці харчовых прадуктаў і лекавальных сродкаў ЗША.

***

Падобную павязку пад назвай Quell прадставіла на пачатку 2015 года кампанія NeuroMetrix. Праз уздзеянне на нервовыя канчаткі апарат за 250 даляраў здымае боль ад дэгенератыўных змен у суставах. Queel ужо дазволены згаданай вышэй камісіяй да ўжывання без рэцэпту.

Больш просты наручны апарат распрацавалі ў Расіі: разумны бранзалет Life+ праз электрашок проста «матывуе уладальніка да дзеянняў».

Чытайце таксама: Навукоўцы: крык «ай!» змяншае боль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?