Чарговы з’езд Аб’яднання кансерватыўных цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў пройдзе 19 мая ў мінскай царкве «Абуджэнне».

На з’ездзе будуць падведзеныя вынікі працы Аб’яднання і вызначаныя задачы на бліжэйшыя чатыры гады, а таксама абраныя служыцелі, адказныя ў наступныя чатыры гады за развіццё розных напрамкаў дзейнасці Аб’яднання. Удзел у працы з’езду прымуць чальцы усіх памесных цэркваў, паведамляе conservative.by.

Традыцыйны выезд старэйшай моладзі царквы хрысьціян-пяцідзясятнікаў «Благадаць» на царкоўную базу адпачынку адбудзецца 22-23 траўня. Акрамя размоваў ля вогнішча, актыўнага адпачынку, малітвы і пропаведзі адбудзецца супольная работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі базы адпачынку. Паведаміць пра удзел трэба да 19 мая, паведамляе grace.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?