На Брэсцкім панчошным камбінаце пачалі выпускаць жаночыя шкарпэткі з беларускім арнаментам.

На прадпрыемстве кажуць, што, калі будзе попыт, наладзяць выпуск і мужчынскіх.

Ідэя ўзнікла выпадкова, распавёў дырэктар Брэсцкага панчошнага камбіната Сяргей Жаўняровіч.

Кіраўнік убачыў начальніка аддзела IT у вышыванцы і падумаў, а чаму б не пераняць папулярны сёння нацыянальны трэнд.

Спецыялісты прадпрыемства падабралі арнаменты з улікам іх значэння, а потым стварылі дызайн будучых этнашкарпэтак.

TUT.BY наведаў цэхі Брэсцкага панчошнага камбіната акурат тады, калі завяршаўся працэс вытворчасці партыі этнашкарпэтак

Як патлумачыў намеснік дырэктара Уладзімір Кананюк, працэс вытворчасці шкарпэтак пачынаецца з дызайнера, які рыхтуе макет будучага вырабу. Калі віртуальныя лякалы гатовыя, яны пераносяцца на сучасныя вязальныя машыны.

«Падаецца нітка, і іголкі пачынаюць вязаць шкарпэтку. Прынцып працы прыкладна такі ж, як у нашых бабуль, толькі нашмат хутчэйшы. Бабуля двума пруткамі вяжа, а тут іх 150», — патлумачылі супрацоўнікі прадпрыемства.

Час вязання адной шкарпэткі залежыць ад мадэлі. На «этнашкарпэтку» патрабуецца 150 секунд, пасля чаго прадукцыя праходзяць праз далейшыя стадыі тэхналагічнага працэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?