Міжнародны злёт рэтра- і класічных аўтамабіляў «Рэтра-Мінск» праходзіць 16—17 мая.

У сталіцу прыехалі ўладальнікі рарытэтных аўто з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Усяго больш за 70 экіпажаў розных гадоў і характарыстык, якія папярэдне прайшлі адбор.

Сярод іх такія унікальныя мадэлі, як BMW 340 (1950), Mustang GT500 (1967), ChevroletMontecarlo (1971), «Масквіч 407» (1959), «Газ-21» Волга «(1961), VWKaefer (1983), Chrysler Newport (1975), Skoda S100 (1976), Jaguar XJS (1985), Trabant P601 (1964), Mersedes 380SL (R107) 1985 года, Mercedes Benz 250CE (W114) 1969 года.

На злёт прыбыў і такі эксклюзіўны экіпаж як Mercedes 1903 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?